Дыстанцыйны курс «Актыўная ацэнка-2018»
РГА “Таварыства беларускай школы”, Цэнтра грамадзянскай адукацыі (Польшча), адукацыйных парталаў nastaunik.info, і aacenka.by запрашаюць настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка – 2018».
Усе кандыдаты для ўдзелу ў праграме павінны:
– Займацца актыўнай выкладчыцкай дзейнасцю і мець жаданне развіцця сваіх прафесійных навыкаў, прафесійнай самарэалізацыі;
– Быць адкрытымі для ўспрыняцця новай інфармацыі і гатовымі для апрабацыі новых ведаў на практыцы;
– Валодаць базавымі ведамі па карыстанню камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты.
– Самастойна даслаць заяўку на навучанне.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 верасня 2018 г, 24:00.